BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

RETRO NAREW 2025 – вялікае падарожжа ў часе ўжо ў гэтую суботу!


Гміна Нарва запрашае ў суботу 10-га траўня на ўнікальнае свята ў стылі PRL і класічнай матырызацыі. Атмасфера мінулага стагоддзя напоўніць вуліцы рэтра-гукамі, музыкай і вінтажным настроем. 

Кажа дырэктар Нарвянскага асяродка культуры Агата Смактуновіч:

–  Будуць старыя аўтамабілі, матацыклы, старыя фота, дзе можна пабачыць як жылі нараўляне, як выглядалі калісьці і як выглядаюць сёння. Будуць розныя конкурсы для малодшых і для старэйшых, будуць канцэрты. Запрашаем!

Свята праходзіць пры падтрымцы войта гміны Нараў і пад ганаровым патранатам Міністра па справах Еўразвязу падчас польскага старшынства ў Радзе ЕЗ. Стратэгічны партнёр – Падляшскае ваяводства. Пачатак а 10-й на цэнтральнай плошчы Нарвы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радыё Рацыя і NOK