Радныя Права і Справядлівасці пры Сейміку Падляшскага ваяводства зладзілі адмысловую прэс-канферэнцыю перад будынкам Маршалкоўскай Управы ў Беластоку. Тэмай канферэнцыі стала крытычнае абмеркаванне вынікаў паседжання Сейміка па далейшым лёсе Белавежскай пушчы.

Кажа Радны Сейміку Падляшскага ваяводства Роберт Яблоньскі:
– У гэтай заяўцы, якая тычыцца пасады, мы таксама падалі просьбу да старшыні рэгіянальнай Рады, каб пры размове аб гэтай пасадзе на наступнай Радзе запрасіць канкрэтных людзей, гэта значыць трох войтаў гмінаў, што знаходзяцца ў Пушчы. Мы пазначылі двух навукоўцаў, якія жывуць і працуюць у Белавежскай пушчы, а таксама параілі запрасіць дзве мясцовыя няўрадавыя арганізацыі, якія таксама працуюць у сферы Белавежскай пушчы.
Вядома, што паводле абмяркоўваемых на Сейміку планах скарачэнні зоны IV – актыўнай зоны аховы – у Белавежскай пушчы, аб’екце Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя намеціла да ліквідацыі Броўскае, Гайнаўскае і Белавежскае лясніцтвы. У выніку пад пагрозай аказваюцца працоўныя месцы і жытло супрацоўнікаў гэтых лясніцтваў.
Беларускае Радыё Рацыя