BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рок-гурт «J:Mors» зладзіць валянцінкавы канцэрт у Варшаве

Рок-гурт «J:Mors» не парушае сваю традыцыю – штогод 14 лютага, у Дзень закаханых, музыкі ладзяць вялікі канцэрт. Сёлета ён адбудзецца ў Варшаве.

Жыццёвыя праблемы, якія сёння адчуваюць музыкі, вымушае мабілізавацца – кажа лідар гурта Уладзімір Пугач.

-Напэўна, гэта складана, калі чалавек трапляе ў экстрэмальныя абставіны. Напэўна, жыць складаней. А з іншага боку, гэта прымушае цябе мабілізавацца, ты вымушаны ўзяць сябе ў рукі і рабіць нешта далей, каб выжыць, каб адчуваць сябе чалавекам, каб паважаць сябе. Гэта адбываецца шмат з кім навокал. У тым ліку і з намі адбываецца. Мы пераехалі амаль што поўным складам у Польшчу. У нас хапае зараз імпэту, сілаў рабіць новую музыку. Тое што адбываецца, з аднаго боку, прыплюшчвае да глебы,  а з іншага, дае нейкі новы досвед для напісання песень.

Традыцыйны для гурта валянцінкавы канцэрт адбудзецца ў Музеі Вольнай Беларусі. Пачатак а 20-й гадзіне. «J:Mors» выканае як свае старыя хіты, так і новыя песні.

Беларускае Радыё Рацыя