BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роварны прабег салідарнасці па вуліцах Варшавы

Раварысты Варшавы салідарныя з беларусамі ў дзень 5-годдзя супраціву дыктатарскаму рэжыму 2020 года. Акцыя “Międzynarodowy Przejazd Rowerowy VeloLiberty – Ride for Belarus Solidarity” адбылася на вуліцах польскай сталіцы.

Раварысты з бел-чырвона-белымі стужкамі і сцягамі праехалі каля 10 кіламетраў па вуліцах Варшавы, гаворыць адзін з суарганізатараў велапрабега Руслан Хазін:

– Сёлета споўнілася пяць гадоў з пачатку самых масавых і жорсткіх рэпрэсій у Беларусі, у самым сэрцы Еўропы. Тысячы людзей па-ранейшаму знаходзяцца ў турмах толькі за тое, што яны адважыліся сказаць праўду і мараць пра свабодную краіну. Рэжым стаў саюзнікам агрэсара ў вайне супраць Украіны. І сёння тэрыторыю Беларусі зноў хочуць выкарыстаць як пляцоўку для новай агрэсіі супраць вольнай Еўропы.

Паводле Руслана Хазіна, прыемна было, што людзі ўздоўж усяго маршрута віталі роварыстаў апладысментамі, усміхаліся, здымалі на тэлефоны. У велапрабегу прынялі ўдзел былыя палітвязні Сяргей Гунь і Віктар Лосік.

Беларускае Радыё Рацыя