У хабе «Новая Зямля» ў Беластоку адбылася лекцыя кандыдаткі гістарычных навук, дацэнткі Розы Турарбекавай «Іслам супраць ісламізма».

Лекцыя, якую спадарыня Роза чытала па-беларуску, сабрала некалькі дзясяткаў зацікаўленых беларусаў.
Распавядае Роза Турарбекава:
– Я вельмі здзіўлена таму, што была такая ўвага, шмат людзей прыйшло. Было шмат пытанняў да мяне. Я вельмі ўдзячная беластоцкай супольнасці за такую ўвагу, за такую зацікаўленасць да маёй тэмы, да маіх лекцый.
Па словах спадарыні Турарбекавай, беларусы Беластока слухаючы гэтую лекцыю пра іслам і ісламізм, здавалі тэст на талерантнасць:
– Па-першае, там адбываецца шмат падзеяў, у тым ліку вельмі драматычных. Гэта важна. Па-другое, праз гэтую лекцыю беларусы могуць трохі забыць пра свае праблемы і паразмаўляць пра тое, што адбываецца далёка ад іх. Яшчэ, я так мяркую, калі мы абмяркоўваем чужых, то мы неяк здаём тэст на талерантнасць.
Лекцыя ў Беластоку адбылася дзякуючы Беларускаму даследчаму ўніверсітэту імя Астафея Валовіча, які ствараюць беларускія навукоўцы у замежжы.
Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя





