У грузінскім Батумі ў беларускай супольнасці з’явілася прадстаўніцтва арганізацыі беларускіх нацыяналістаў «РУХ».
Што гэта за арганізацыя, распавядае яе прадстаўнік Ян:
-“РУХ” – гэта шматфункцыянальная арганізацыя. Ёсць і палітычны блок, ёсць блок культурны, спартыўны. Займаемся ўсім, чым толькі можна. Людзі, якія могуць праводзіць нейкія актыўнасці не інкогніта, яны могуць удзельнічаць, напрыклад, у палітыцы. У “РУХа” ёсць прадстаўнікі ў КР, “РУХ” таксама супрацоўнічае з “Вольнай Беларуссю” Зянона Пазьняка, з Палком Каліноўскага.
Па словах Яна, арганізацыя рыхтуе мерапрыемства да Дня роднай мовы:
-Зараз мы зрабілі некалькі культурных мерапрыемстваў, у тым ліку і дзіцячых. Плануем правесці яшчэ адно культурніцкае мерапрыемства, звязанае з Днём роднай мовы, і потым магчыма яшчэ нешта спартыўнае.
Арганізацыя пакуль прадстаўлена ў двух грузінскіх гарадах – Тбілісі і Батумі, аднак, па словах яе прадстаўніка, «рухаўцы» плануюць наведаць і іншыя гарады Грузіі, дзе жывуць беларусы.
Беларускае Радыё Рацыя