BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«РУХ»: у Грузіі гатовыя да супрацы з рознымі арганізацыямі

З 2024 года ў грузінскім Батумі распачала сваю дзейнасць арганізацыя беларускіх нацыяналістаў  «РУХ».

Пра гісторыю стварэння гэтай арганізацыі распавядае яе стваральнік Ян:

– У Батумі філія з’явілася з маім прыездам фактычна. Проста калі нешта атрымліваецца, калі знаходзяцца людзі, якіх можна арганізаваць, тады праводзім. Пакуль што ў асноўным культурніцкія, плануем спартыўныя мерапрыемствы правесці. Магчыма, будзем далей арганізоўваць акцыі. Паспрабуем больш масавыя акцыі правесці.

Па словах Яна, прадстаўнікі арганізацыі плануюць супрацу таксама і з ужо існуючымі арганізацыямі Батумі, такімі як  «Беларуская дыяспара Аджарыі»:

– Асабіста я кантактую, я знаёмы з кіраўніком гэтай арганізацыі, але пакуль такой блізкай супрацы не было, але я спадзяюся, што будзе. Мы гатовыя супрацоўнічаць з усімі людзьмі, для якіх Беларусь – гэта не пусты гук.

Ян упэўнены, што арганізацыя, якая дзейнічае зараз толькі ў Тбілісі ды Батумі,  таксама цягам бліжэйшага году пашырыць сваю дзейнасць і па іншых грузінскіх гарадах, дзе існуе беларуская дыяспара.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Shutterstock