BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыхтуецца канферэнцыя, прысвечаная перспектывам адукацыі беларусаў у Польшчы

Па-ранейшаму ў Польшчы не вырашана праблема навучання беларускіх дзяцей на беларускай мове ў дзяржаўных школах. Іншая справа атрыманне вышэйшай адукацыі. Тут удалося стварыць некалькі навучальных ініцыятываў і асобныя дысцыпліны выкладаюцца па-беларуску. Але існуе шмат іншых праблем, якія будуць абмяркоўвацца на адмысловай канферэнцыі.

Кажа доктар навук, прафесар, каардынатар Беларускай акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава:

-На красавік мы рыхтуем вялікую канферэнцыю па заказе Міністэрства адукаці Польшчы. Гэта робіць наш асноўны партнёр – Вышэйшая школа кадраў менеджменту ў Коніне. Канферэнцыя пройдзе 10 – 11 красавіка, там акурат вялікая доля пытанняў і праблем, якія будуць разгледжаныя, пра перспектывы адукацыі для беларусаў у Польшчы.

Святлана Куль-Сяльверстава працавала на кафедры турызму і рэкрэацыі Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта. З 2021 года яна  ініцыятарка стварэння і адная з арганізатараў Беларускай акадэміі ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя