У сераду маршалак Сейму Шыман Галоўня прызначыў былога дэпутата Рышарда Галлу (Ryszard Galla) сваім упаўнаважаным па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў.
Падчас цырымоніі Шыман Галоўня адзначыў, што ўпершыню за доўгі час у польскім Сейме не было ніводнага прадстаўніка нацыянальных меншасцяў. Адсюль – дадаў ён – ідэя прызначыць упаўнаважанага пры маршалку Палаты, каб нацыянальныя меншасці маглі ўплываць на заканатворчасць Польшчы.
– Адрозненні, разнастайнасць нашых моў, нашых культур, нашых рэлігій — наша сіла, а не слабасць. Моцная дзяржава заўсёды павінна так думаць пра нашу разнастайнасць, сказаў старшыня Сейма.
Рышард Галла — адзін з лідараў нямецкай меншасці ў Польшчы, засядаў у Сейме ў 2005-2023 гг.
Крыніца: radio.opole.pl
Фота: Agencja Gazeta