BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рыжская дамова разарвала краіну на два кавалкі

105 гадоў таму, 18 сакавіка 1921 года, была падпісаная Рыжская мірная дамова, якая завяршыла польска-савецкую вайну і вызначыла новыя межы ва Усходняй Еўропе.

Паводле яе ўмоваў, тэрыторыя Беларусі была падзеленая паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, а беларускі бок фактычна не ўдзельнічаў у перамовах.

гісторык Аляксей Мядзьведзь
Аляксей Мядзьведзь

Пра палітычныя абставіны, умовы дамовы і яе доўгатэрміновыя наступствы распавядае гісторык Аляксей Мядзьведзь:

– Рыжская дамова стала фінальнай кропкай у крывавай польска-савецкай вайне. Радыкальна перакраіла Усходнюю Еўропу. Галоўная яе сутнасць заключалася ў тым, што дзве буйныя сілы – як Польская Рэспубліка з аднаго боку і Савецкая Расея разам з Савейкай Украінай з другога, дамовіліся аб спыненні баявых дзеянняў і правядзенне новай дзяржаўнай мяжы. Гэты дагавор замацаваў новы стутус-кво, пры якім даволі велізарныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж пераможцамі дзеля дасягнення міру.

Па словах гісторыка, лёс беларусаў вырашаўся без іх слова:

– Найважнейшай асаблівасцю гэтага працэсу было тое, што лёс беларускіх земляў вырашаўся ў кулуарах абсалютна без удзелу саміх беларусаў. На перамовы ў Рыгу не дапусцілі ні прадстаўнікоў ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, ні нават дэлегацыю Савецкай Беларусі, інтарэсы якой прадстаўляла Масква. Беларускія землі былі выкарыстаныя выключна як разменная манета.

Пасля Рыжскай дамовы беларусы жылі асобна да пачатку Другой сусветнай вайны, калі 17 верасьня 1939 году адбылося так званае «аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі» пасля чарговага перадзелу свету.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя