Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго ўнесена “інфармацыйная прадукцыя старонкі ў сацыяльнай сетцы “X” пад назвамі: “Artur Michalski”. Старонка ўнесена ў спіс на падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Менска ад 25 верасня. Гэта старонка належыць былому паслу Польшчы ў Беларусі Артуру Міхальскаму. Цяпер ён з’яўляецца спецыяльным прадстаўніком МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

На сваёй старонцы Артур Міхальскі, апроч уласных запісаў, звязаных з яго прафесійнай дзейнасцю, рэпосціць паведамленні МЗС Польшчы, часта дзеліцца запісамі Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі праваабарончага цэнтру “Вясна”, а таксама іншых беларускіх СМІ і арганізацый, якія ўжо знаходзяцца ў спісе Мінінфарма.
Беларускае Радыё Рацыя






