Раніцай 22 студзеня сайт фонду BYSOL падпаў пад магутны DDoS-напад. Ён быў адбіты. Цяпер доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны.

«Сёння з раніцы мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка атакі была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным роўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся. Але, атака была паспяхова адбітая. Доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны з некаторых рэгіёнаў, але гэта выключна для вашай бяспекі. Сайт, плацёжная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане», – напісаў у Facebook Андрэй Стрыжак.
Па словах Стрыжака, DDoS-напад быў нестандартным, яго мэтай быў не дамен, а хостынг.






