BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Саюз жыхароў выспаў Цісіма і Хабамаі» завітаў у Музей Памяці Сібіры

Музей Памяці Сібіры правёў сустрэчу з прадстаўнікамі «Саюза жыхароў выспаў Цісіма і Хабамаі». Сярод іншага госці распавялі пра масавыя дэпартацыі японцаў савецкімі войскамі на Сахалін у 1945 годзе.

Пра вынікі сустрэчы распавёў прэзідэнт Саюза Юза Мацумота:

-Добра, што падчас сустрэчы ўдалося абмеркаваць усе ўспаміны і праблемы асэнсавання такой з’явы, як высылка ў Сібір для абодвух народаў. І добра, што змаглі закрануць пытанне спрэчных тэрыторый, якія з’явіліся ў тыя часы.

Вядома, што «Саюз жыхароў выспаў Цісіма і Хабамаі» прызнаны непажаданым у Расеі, акурат пасля ўвядзення санкцый Японіяй пасля пачатку вайны ва Ўкраіне. Сама арганізацыя падтрымлівала вяртанне Паўднёвых Курыл у склад Японіі і арганізоўвала візіты японскіх грамадзян на выспы.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя