BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самыя таленавітыя навучэнцы Падляшша  ўганараваны стыпендыямі ваяводства

У пятніцу ў Цэнтры адукацыі настаўнікаў у Беластоку паўсотні навучэнцаў з Падляшша былі ўганараваны стыпендыямі ваяводскай Управы за выдатныя поспехі ў вучобе ў 2023/2024 навучальным годзе.

Ганаровыя пасведчанні лаўрэаты атрымалі з рук віцэ-маршалка Марэка Маліноўскага:

-За выдатныя дасягненні ў вобласці навукі. Умоваю была сярэдняя 5,0, а таксама быць пераможцам ваяводскіх алімпіяд, альбо алімпіяд агульнапольскіх. Стыпендыя 6000 злотых будзе для іх карыснай.

Пра тое, на што пойдзе атрыманая стыпендыя, распавялі самі лаўрэаты – навучэнцы з Беластока і Падляшша:

-На далейшае развіццё ў кірунку ветэрынарыі. Закончыць навучанне – гэта поспех.

-Ідэй ёсць мноства. Гэта будзе нешта звязанае з далейшым развіццём, з большымі магчымасцямі.

-Вельмі добра было б гэта рэалізаваць у тым, што практыкую і люблю.

На стыпендыі ваяводская Управа сёлета выдзеліла 300 тысяч злотых. Кожны з пераможцаў атрымаў аднаразовую выплату ў памеры 6000 злотых. Стыпендыяльны конкурс будзе працягвацца і ў наступным годзе.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя