
Ва ўніверсітэцкай бібліятэцы імя Ежы Гедройця прайшла аўтарская сустрэча з Эвелінай Садановіч – аўтаркай кнігі “Шаптухі. Народная рэлігійнасць на Падляшшы”.
Пра важнасць гэтай з’явы і блізкасць з шаптухамі Беларусі кажа Эвеліна Садановіч:
– Ёсць падабенства паміж шаптухамі ў Беларусі і на Падляшшы. Думаю, што шаптухі на Падляшшы, гэта такі эфект памежжа. Часткі культуры нібыта “разлітыя” па-за межы беларускай культуры і агулам усходнеславянскай. Ведаю, што ва Украіне таксама вельмі шмат шаптух. Гэтая тэма захапляе мяне ўжо шмат гадоў. Я сама з Гайнаўкі, таму шмат ведаю пра шаптух. Гэта наша скарб, культурнае багацце.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
У сваёй кнізе, напісанай на базе палявых даследаванняў на Падляшша, аўтар аналізуе феномен народнай медыцыны і яе сувязі з праваслаўем, асабліва ў Гайнаўскім і Бельскім паветах. Кнігу Эвелінай Садановіч “Шаптухі” можна набыць на сайце выдавецтва Універсітэта ў Беластоку.



Беларускае Радыё Рацыя






