Служба бяспекі Украіны абвясціла вышук патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (Гундзяева). Пра гэта паведамляе выданне «Цензор.нет» з спасылкай на базу вышуку МУС Украіны.
Патрыярха Кірыла шукаюць у справе аб замаху на тэрытарыяльную цэласць і суверэнітэт Украіны і вядзенні агрэсіўнай вайны. Таксама ў картцы пазначана інфармацыя аб меры стрымання для патрыярха Кірыла – «утрыманне пад вартай».