BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Схему ўвозу люксавых аўто ў Беларусь і Расею раскрылі ў Літве

Чарговую схему абыходу санкцый ЕЗ супраць Беларусі і Расеі выявілі ў Літве. Датычыць яна незаконнага ўвозу дарагіх легкавікоў і грузавых аўтамабіляў, піша delfi.lt.

Крымінальная служба мытні разам са спецыялістамі адміністрацыі бяспекі транспарту Літвы два дні правяралі фуры, якія перавозяць тавары ў Беларусь і Расею. Яны выявілі, што грузавыя цягачы з паўпрычэпамі кампаній, зарэгістраваных у Літве, едуць у Беларусь і Расею — нібыта для перавозкі грузаў або іх атрыманне. Аднак з-за мяжы яны так і не вяртаюцца. Хутчэй за ўсё, у Беларусі і Расеі іх проста перарэгістроўваюць. Тое ж самае адбываецца і з легкавікамі класа люкс: некаторыя людзі рэгіструюць такія аўтамабілі на сваё імя, выязджаюць у Беларусь ці Расею і ў Літву ўжо не вяртаюцца.

Літоўскія мытнікі заяўляюць, што будуць адсочваць дзейнасць такіх кампаній, праводзіць рэгулярныя рэйды і дэталёвыя праверкі. Юрыдычным асобам пагражае штраф — 100% кошту тавару і не менш за 10 тысяч еўра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mollerauto.lt