Мінабароны Польшчы прадставіла праект «Шчыт Усход» па ўмацаванні мяжы з Беларуссю і Расеяй. На яго збіраюцца выдаткаваць 2,5 мільярды даляра цягам наступных трох год.
Што выклікала неабходнасць такой буфернай зоны тлумачыць палітолаг Павел Усаў:
– Я думаю, што гэтае пытанне звязанае з тым, што адбываецца ва Украіне. Сутыкненні на мяжы, павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў звязанае з патрэбаю эскалацыяй адносінаў з захадам, каб адарваць увагу, рэсурсы ад Украіны. Масква спрабуе прарваць лінію абароны і займець аператыўныя перамогі. Будзе вымушаць польскія ўлады і NATO канцэнтраваць сілы на новым кірунку, хаця гэта было відавочна з 21-га году.
Палітолаг падкрэслівае, што Масква зацікаўлена ў хуткім схіленні любымі спосабамі Захада і Украіны да мірных перамоваў на расейскіх умовах, з захаваннем ужо захопленых украінскіх тэрыторый.
Беларускае Радыё Рацыя