«Будаўніцтва Усходняга шчыта пачалося! Першыя работы на мяжы з Расеяй», — гэтак напісаў прэм’ер-міністр Дональд Туск на сайце Х.

Кіраўнік урада дадаў да запісу фота ваеннай тэхнікі, якая капае роў. Праграма «Шчыт Усход» уключае, сярод іншага: будаўніцтва ўмацаванняў і натуральных перашкод на мясцовасці ў ключавых памежных раёнах. Таксама плануецца стварэнне адпаведных сістэм разведкі і выяўлення пагроз, перадавых баз, матэрыяльна-тэхнічных вузлоў, складоў і разгортванне сістэм барацьбы з беспілотнікамі, інфармуе БСПР. Мэта, з аднаго боку, максімальна палегчыць Войску Польскаму абарону мяжы, а з другога — максімальна ўскладніць пранікненне ў краіну патэнцыйнаму агрэсару.
Будаўніцтва ўмацаванняў на ўчастку працягласцю каля 800 км уздоўж усходняй і паўночнай мяжы Польшчы будзе ахопліваць ключавыя ваяводствы, гэта значыць Паморскае, Вармінска-Мазурскае, Люблінскае, Падляшскае і Падкарпацкае. Рэалізацыя праграмы мусіць быць завершана да 2028 года і будзе каштаваць 10 мільярдаў злотых.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Х сетки Дональда Туска






