BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў у краіне

Праўны статус беларусаў у Літве застаецца нязменным, бо Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б ускладніць для беларусаў атрыманне дазволаў на жыхарства ў краіне. Пра гэта пасля галасавання ў Сейме паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.

Фота: news.tts.lt

17 красавіка Сейм Літвы падоўжыў на адзін год нацыянальныя санкцыі для грамадзян Беларусі і Расеі. У адпаведнасці з законам аб санкцыях, які парламент Літвы ўпершыню прыняў у 2023 годзе, у Літве прыпынілі прыём заяваў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных візаў ад грамадзян Беларусі і Расеі, за выключэннем выпадкаў, калі пра гэта хадайнічае МЗС Літвы.

Беларусаў і расейцаў, якія прыбываюць з-за межаў ЕЗ, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагрозаў нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы і міжнародным адносінам.