BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекту аб падаўжэнні абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі

Сейм Літвы 12 лютага перанёс на веснавую сесію разгляд законапраекту аб працягу абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на сайт літоўскага парламенту.

Праект закона прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы з Літвой. У прыватнасці, беларусаў, якія прыбываюць па шэнгенскай візе, будуць правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва і міжнародным адносінам. Памежнікі будуць прымаць рашэнне «аб дадатковым даглядзе грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску». Як сцвярджаецца, гэта звязана з ростам актыўнасці «беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць сваіх грамадзян у Літве».

31 студзеня ўрад Літвы ўхваліў прапанову падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расеі, яшчэ на адзін год і ўзмацніць праверку беларускіх грамадзян, якія прыбываюць у краіну.