10-га лютага адбылося першае чытанне парламенцкага законапраекта аб кампенсацыі ахвярам і сем’ям ахвяр злачынстваў, учыненых па нацыянальнай, рэлігійнай або расавай прыкмеце ў 1945-1946 гадах. Ён трапіць пад ацэнку сеймавых камісіяў нацыянальных і этнічных меншасцяў, а таксама сеймавай камісіі працы і сацыяльнай палітыкі.

Прадставіла праект дэпутатка ад левых сілаў Анна Марыя Жукоўска:
-Ахвярам, пра якіх мы тут гаворым, належыць кампенсацыя, належыць памяць, якая адпавядае гістарычнай праўдзе. Немагчыма сабе ўявіць супрацоўніцтва двухмесячнага немаўляці з Савецкай арміяй.
Праект падтрымалі дэпутаты “Грамадзянскай платформы”, Польшчы 2050 , левых сілаў, у тым ліку партыі “Разам”. Рашучае супраць было ад Канфедэрацыі і “Права і справядлівасці”.
Гаворыць дэпутат ад Падляшша ад “Права і справядлівасці” Дарыюш Пянткоўскі:
Праект закона пасля працы ў камісіях трапіць на галасаванне Сейму ў бліжэйшую пятніцу 13-га лютага.
Беларускае Радыё Рацыя






