BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сеймік прыняў рашэнне пра стварэнне пастаяннай Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў

5-га лістапада на пасяджэнні Сейміка Падляшскага ваяводства 7-й кадэнцыі было прынята рашэнне па стварэнні новай і пастаяннай Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў ды ўнясенні патрэбных зменаў у Статут Падляшскага ваяводства.

Пра важнасць такога рашэння кажа радны Ігар Лукашук:

– Падляшскае ваяводства з’яўляецца асаблівым у Польшчы, бо мае шматкультурныя традыцыі. Гэта каштоўнасць, якай павінна надавацца адмысловая ўвага, адмысловае захаванне і падтрымка. Таму патрэба ў паўставанні такой камісіі відавочная.

Праект стварэння 10-й па ліку камісіі Сейміка падтрымаў і Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– Усе гэтыя пытанні нацыянальных меншасцяў звязаны з функцыянаваннем і з адукацыяй. Таму мы зацікаўлены ў паўставанні такой камісіі. І мы накіруем праект да Рады міністраў. Думаю, змены ў Статуце закончацца паспяхова.

Рашэнне па стварэнні пастаяннай Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў падтрымалі 25 радных Сейміка. Адзін з іх выказаў пярэчанне (па памылцы, якая была занесена ў пратакол), а трое ўстрымаліся пры галасаванні. Адзін радны не прыняў удзелу ў галасаванні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя