BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёлета алімпіяда па беларускай мове ў Польшчы была прысвечана творчасці Уладзіміра Арлова

Унікальны філалагічны конкурс (такога ў Польшчы не мае ніводная нацыянальная меншасць!) ладзіць кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе budzma.org

Галоўныя асяродкі, у якіх праходзіць алімпіяда — гэта ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і Беластоку. Зрэшты, падаць заяўку можа вучань абсалютна любой польскай школы.

Традыцыйна конкурс ладзіцца ў тры этапы. Першы — школьны. За ім праходзіць акруговы тур і, нарэшце, адбываецца трэці, цэнтральны этап. Яго ўдзельнікаў — а гэта 14 фіналістаў і 3 лаўрэаты — і віталі ў сярэдзіне красавіка на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Маладыя людзі прыехалі ў Варшаву атрымаць дыпломы і каштоўныя падарункі. Разам з універсітэцкімі выкладчыкамі іх прывітаў і беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, творчасці якога было прысвечана юбілейнае філалагічнае спаборніцтва.

Кожнаму з фіналістаў пісьменнік падпісаў кнігу «Ордэн белай мышы», а лаўрэаты конкрусу атрымалі ў падарунак «Каханка яе вялікасці».