BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Сёлета еўрапейскія партнёры могуць амаль цалкам замяніць ЗША”

Хацелася б, каб еўрапейскія сілы таксама сталі асноўнымі ўдзельнікамі мірных працэсаў па ўкраінскім пытанні, бо сёлета еўрапейскія партнёры могуць амаль цалкам замяніць ЗША.

Гаворка ў першую чаргу пра дапамогу для Украіны зброяй і фінансамі,- адзначыў афіцэр ЗСУ, да вайны – дырэктар “Фонду сприяння демократії” Юры Міндзюк:

– Украіна ўважліва сочыць за тым, як хтосьці хоча падзяліць яе, ці прыняць нейкія рашэнне за яе спіной. Украінцы сёння салідарызуюцца з еўрапейскімі краінамі і намагаюцца стварыць супольны план дзейнасці без Трампа, у выпадку яго канфрантацыйных захадаў адносна Украіны.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца ўжо 1437 дзён, а крыху больш чым праз тры тыдні – чатыры гады. Адносна перамоваў па завяршэнні баявых дзеянняў сітуацыя пакуль што застаецца ў тупіку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя