Колькасць польскага войска ў 2025 годзе будзе павялічаная да 230 тысяч вайскоўцаў, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

“Колькасць войскаў будзе працягваць павялічвацца. Да канца года яна павінна скласці блізу 230 тысяч салдат, у тым ліку больш за 150 тысяч прафесійных вайскоўцаў”, – сказаў Касіняк-Камыш, якога цытуе прэс-служба Мінабароны Польшчы.
“Мы спрашчаем працэс набору на вайсковую службу і ў вайсковыя акадэміі”, – адзначыў ён.
На 1 студзеня 2025 года Войска Польскае налічвала 206 тыс.вайскоўцаў, у тым ліку 144 тыс. прафесійных.
Беларускае Радыё Рацыя






