“Kresy i Bezkresy” — пад такой назвай прайшоў фестываль у Тыкоціне.

Сёлетняя фестывальная сустрэча была прысвечана Гародні і Гарадзенскай вобласці — рэгіёну, які адыграў асаблівую ролю ў гісторыі Польшчы. Трохдзённая канферэнцыя была багатая на дыскусіі, паказы фільмаў і сустрэчы з людзьмі, звязанымі з гэтым рэгіёнам. У дыскусіі, прысвечанай тэме сучаснай сітуацыі ў Беларусі, прынялі ўдзел Алег Латышонак, Анатоль Вап і Аляксандр Мілінкевіч.
Былы кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што ў Беларусі застаюцца людзі, якія паўплываюць на перамены ў краіне:
– Абсалютная большасць людзей, якія будуць вырашаць лёс краіны, зараз знаходзяцца ў Беларусі. Прадэмакратычная большасць там. І яны зараз церпяць, яны сядзяць па турмах, іх арыштоўваюць. Іншая справа, што ім дэманстратыўна, публічна дзейнічаць практычна немагчыма, бо іх пасадзяць. Мой прынцып такі: рабіце ўсё, што можаце, але беражыце сябе. Не дайце загубіць сваё здароўе і, не дай бог, жыццё. Зараз займацца распаўсюдам інфармацыі і не трэба, яна сама ёсць, толькі трэба ўмець яе дастаць.

Кожны фестываль “Kresy i Bezkresy” прысвечаны аднаму з рэгіёнаў, якія ўваходзілі ў склад былой Рэчы Паспалітай. У папярэднія гады гэта былі Львоў і Львоўская вобласць, а таксама Вільня і Віленскі край.
Цалкам матэрыял:




Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя






