
У грузінскім Батумі некалькі месяцаў працуе шэлтар, які стаў прытулкам для тых, хто зазнаў рэпрэсіі ў Беларусі.
Пра шэлтар распавяла адна з яго жыхарак:
– Інфармацыі пра шэлтар не было. Я думала, што гэта штосьці накшталт інтэрнату, са шматпавярховымі ложкамі, з вялікай колькасцю людзей. Але ў кожнага ёсць свой асабісты пакой, а таксама неабходныя рэчы.
Па словах дзяўчыны, шэлтар будзе для яе часовым прытулкам:
– Мне адразу сказалі пра тое, што пажыць у шэлтары можна толькі некаторы час, прыблізна месяц. Можна з’ехаць раней, можна пазней. Я працую сама на сябе, планую і надалей гэтым займацца – працаваць анлайн.
Каб патрапіць у шэлтар, дастаткова напісаць паведамленне адміністратару ў Telegram: t.me/michas_help.
Беларускае Радыё Рацыя






