BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сем падляшскіх гмін адновяць і пабудуюць вадасховішчы-рэзервуары

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым падпсіаў дамовы аб фінансаванні і пабудове 24 вадасховішчаў у сямі гмінах паўднёва-заходняй часткі Падляшша: Высока-Мазавецкае, Драгічын, Кулешэ, Мілейчыцы, Нараў, Снядаў і Семятычы.

Кажа ўдзельнкі сустрэчы, войт гміны Мілейчыцы Себасцьян Савіцкі:

-Гэтыя вадасховішчы дапамогуць нам затрымліваць ваду на тэрыторыі гміны. Гэта будзе мець важнае значэнне для сельскай гаспадаркі.

Новыя і адноўленыя вадасховішчы на Падляшшы з’явяцца з-за пацяплення клімату і будуць выкарыстоўвацца для сельскай гаспадаркі, пажарнай бяспекі і рэкрэацыі мясцовых жыхароў. На фінансаванне работ выдзелена 11,5 мільёнаў злотых з Праграмы развіцця вёскі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя