З 31 студзеня па 1 лютага польскія ваенныя службы зафіксавалі перасячэнне паветранай мяжы Польшчы аб’ектамі, падобнымі на паветраныя шары, якія рухаліся з тэрыторыі Беларусі.

У сувязі з гэтым часткова быў абмежаваны паветраны рух у Падляшскім воеводстве, а польскія ўлады выклікалі прадстаўніка Беларусі для тлумачэння інцыдэнту.
Сенатар Рэспублікі Польшча X і XI скліканняў, былы прэзідэнт горада Нова Соль, Вадзім Тышкевіч пракаментаваў сітуацыю:
– Сітуацыя цяжкая. Тое, што сёння шары перасякалі мяжу, працягваць штурмаваць мяжу нелегальныя мігранты. Не ведаем, што будзе заўтра, што будзе праз тыдзень. Эканамічная сітуацыя ў Беларусі кепская, людзі адчуваюць канфрантацыйную палітыку ў дачыненні да Еўропы, у дачыненні да Польшчы. Думаю, гэта не перашая і апошняя справа Лукашэнкі, думаю, будзе яшчэ.
Паводле польскіх ваенных аналітыкаў, гэтыя аб’екты не прадстаўлялі прамой пагрозы бяспецы, аднак фіксацыя і адсочванне такіх выпадкаў дазваляе своечасова рэагаваць на магчымыя правакацыі ці кантрабанду.
Больш падрабязна і з каментарыямі Вадзіма Тышкевіча слухайце заўтра ў перадачы «Госць Рацыі».
Беларускае Радыё Рацыя






