12 красавіка 2014 года ўзброены атрад пад камандаваннем экс-палкоўніка ФСБ Гіркіна-Стралкова захапіў Славянск. Праз два дні, 14 красавіка, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў аб’явіў пра пачатак антытэрыстычнай аперацыі (АТА). Гэтаму папярэднічала анексія Крыма, падзеі так званай «рускай вясны» на паўднёвым усходзе Украіны, стварэнне ў Данецку 7 красавіка «ДНР». Аднак ніводная з гэтых падзей не суправаджалася баявымі дзеяннямі, хаця зброя ў ход ужо пускалася. Рэальныя баі пачаліся менавіта са Славянска, калі туды прыйшоў Гіркін, піша «Политика страны».

У ліпені 2014 года УСУ дабіліся поспехаў. Былі вызвалены значныя тэрыторыі. Аднак ужо да 10-х дзён жніўня ўкраінскі наступ, акрамя некаторых участкаў, быў спынены. УСУ пацярпелі паражэнне ў прыгранічнай бітве («Ізварынскі кацёл»), а потым, пасля ўводу «абмежаванага кантынгенту» расейскіх войскаў, адбыўся Ілавайскі кацёл. Пасля гэтага Парашэнка пагадзіўся падпісаць Менскія пагадненні
Беларускае Радыё Рацыя






