BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Севярыненка: Сумесных беларуска-украінскіх праектаў у Батумі няма

Прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Аляксей Севярыненка канстатуе, што беларуска-украінская актыўнасць ў іх горадзе амаль скончылася.

 Аляксей Севярыненка

Гэта звязана з тым, што шмат беларусаў з’язджаюць з Грузіі:

-На жаль, зараз актыўнасць не вельмі вялікая. Цягам апошніх месяцаў нічога такога не было. Я памятаю, што я выступаў з прамоваю ў “Аксяродку”, але гэта было даўно – на Дзень Волі. Мы падтрымліваем толькі асабістыя стасункі.

Па словах Аляксея, у Батумі распачаў працу Украінскі Дом, дзе адбываецца вялікая колькасць падзей:

-Адбываюцца асветніцкія праекты для дзяцей, для падлеткаў. Шмат чаго адбываецца для жанчын: сустрэчы, трэнінгі. Адбываюцца кінапрагляды, лекцыі.

Беларусы і ўкраінцы ў Батумі з пачатка паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Ўкраіну (з лютага 2022 году) ладзілі сумесныя акцыі, канцэрты і аўкцыёны ў падтрымку ЗСУ. Пасля выбараў 2024 года ў Грузіі акцыі ў цэнтры Батумі былі забаронены і актыўнасць пачала змяншацца.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя