Крыніца ў спецслужбах заявіла, што быў нанесены ўдар па вайсковых аб’ектах. Удар днём 30 снежня па цэнтры расейскага прыгранічнага абласнога цэнтра назвалі адказам на расейскія атакі па Украіне. Прылёты ў цэнтры горада і ахвяры сярод мірных жыхароў, па словах суразмоўцы ва УСУ, – гэта вынік неэфектыўнай працы расейскай СПА.
Паведамляецца пра дзесяць загінулых у Белгарадзе і дзясяткі параненых (лічбы ўдакладняюцца).
29 снежня больш 39 чалавек загінулі ў выніку самай моцнай за час вайны расейскай ракетнай атакі па дзясятку ўкраінскіх гарадоў.