Зброя і фінансы ад ЗША дапамогуць Украіне змяніць сітуацыю на фронце – такую надзею маюць украінцы. А пакуль – чэргі ў ваенкаматах, і не толькі для таго, каб адправіцца на месца баявых дзеянняў, але і каб прайсці медкамісію, – распавёў аналітык украінскага цэнтру “Бункер-ІНФО” Іван Жэведзь:
– Сітуацыя на фронце крытычная. На некаторых участках фронту вораг прасоўваецца наперад. Але нашыя вайскоўцы трымаюць абарону. Нават на некаторых месцах контратакуюць. Трымаем шыхт. Спадзяёмся, што ўсё будзе добра. Чакаем закон пра мабілізацыю, які дапаможа сабраць войска і адбіць наступ ворага.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 800 дзён. Асабліва адчувальныя прылёты ракет у апошнія дня ў Харкаўскай ды Адэскай вобласці.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя