BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сітуацыя на мяжы: каля 400 легкавікоў, квітнее бізнес па продажы месцаў у чэргах

Сітуацыя на мяжы з Еўрапейскім Звязам для беларусаў не стала лепшай. Чэргі не змяншаюцца. Умовы правозу тавару пагаршаюцца. Бізнес па продажы месцаў у чэргах квітнее.

Па словах сведкаў, продаж чаргі даходзіць да 200 даляраў. Але гэта не спыняе тых, хто хоча трапіць на той ці іншы бок. Гавораць людзі ў пункце пропуску Цярэспаль-Берасце:

-Усяго 20 гадзін. Я буду стаяць, колькі давядзецца. Я на расейскіх нумарах. Я сюды не вярнуся. Закрылі шмат памежных пераходаў, таму людзі ў асноўным едуць сюды. Верагодна, ёсць нейкія абмежаванні тавараабароту, таму людзі з Беларусі сюды едуць закупляцца і вяртаюцца назад.

-Па польскім часе ў 6.30 стаў.

РР: А ў колькі будзеце дома?

-Не ведаю. Кажуць – суткі.

-Мы, відаць, нікуды не паедзем. Польскія ўлады што зрабілі? Беставарны ўезд.

У пункце пропуску Берасце-Цярэспаль чакаюць на выезд у Польшчу каля 400 легкавікоў і больш за 60 аўтобусаў. 

Беларускае Радыё Рацыя