Падчас сустрэчы ў Белавежы з міністрам фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажынай Пэлчыньскай-Налэнч прадстаўнікі мясцовай улады ў адзін голас гаварылі пра два пытанні. Велізарныя выдаткі, якія яны нясуць з-за сітуацыі на мяжы з Беларуссю і размяшчэння буфернай зоны.

Міністр сустрэлася ў сераду з прадстаўнікамі самакіравання Гайнаўскага павета. Яна хацела пачуць ад іх, якія ў іх патрэбы ў сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы і даведацца, наколькі наяўныя сродкі дапамогуць.
Міністр адзначыла, што прамая падтрымка прыгранічных органаў самакіравання і прадпрымальнікаў з’яўляецца «адкрытым пытаннем» у сувязі з увядзеннем так званай буфернай зоны. У сваю чаргу самаўрады хочуць, каб зона была меншых памераў і ўключала ў сябе лясы, а не гарады, дзе жывуць людзі. Таксама мясцовыя ўлады кажуць пра вялікія выдаткі, якія яны нясуць з-за сітуацыі на мяжы, у тым ліку на начное асвятленне ў мэтах бяспекі і рамонт дарог, якія руйнуюцца ад вайсковай тэхнікі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: www.gov.pl