BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сітуацыя на польска-літоўскім памежжы

Польскія памежнікі падсумавалі мінулы тыдзень. Цягам сямі дзён на польска-літоўскай мяжы праверылі 40 тысяч чалавек, з іх 42-х чалавек – затрымалі. Сярод затрыманых – мігранты, якія не мелі законных падстаў для ўезду ў Польшчу, і так званыя «кур’еры».

Падляшскі памежны аддзел праводзіць праверкі ў 13-ці пунктах, тры з якіх – гэта памежныя пераходы, у тым ліку аўтамабільныя ў Будзісках і Агародніках, а таксама чыгуначны ў Тракішках. Астатнія 10 месцаў, дзе дазволены пераход мяжы, гэта так званыя спецыяльныя кантрольныя пункты.

Што тычыцца польска-беларускай мяжы, то за выходныя дні было спынена больш за 350 спроб нелегальнага перасячэння гэтай мяжы.