BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сітуацыя ва Украіне з-за пастаянных расейскіх абстрэлаў цяжкая

За чатыры гады вайны гэта самая цяжкая зіма. Нават уведзеная сістэма графікаў адключэння вады, электрычнасці і ацяплення не ўратоўвае сітуацыю з-за частых расейскіх абстрэлаў, – кажа беларус Багдан Ціхаміраў, які жыве ва Украіне:

– Адзесіты пачалі жартаваць, што з усіх графікаў, бо тут і электрычнасць, і вада па графіку, то з усіх графікаў дакланым застаўся толькі графік узыходу і заходу сонца, астатняе як пашанцуе. Неглядзячы на гэта, я больш быў здзіўлены самаахвярнасцю энергетыкаў, якія гэта абнаўляюць. Таму што можна ўявіць маштаб разбурэнняў. І гэта быў не першы абстрэл і не другі. І так ужо ўсё знаходзілася на крытычным роўні, калі было пашкоджана амаль усё, але электрычнасць пачалі даваць ужо праз трое сутак.

Фота: armyinform.com.ua

Сітуацыя ва Украіне застаецца цяжкай з-за пастаянных расейскіх абстрэлаў. Яны па-ранейшаму накіраваны на крытычную інфраструктуру краіны. Наступствы – сур’ёзныя праблемы з электрычнасцю і ацяпленнем у многіх рэгіёнах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя