BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сябры БХД прыбралі на магілах беларускіх дзеячаў у Варшаве

Падрыхтоўка да свята Дзяды ў Варшаве збоку беларусаў пачалася з прыборкі могілак беларускіх дзеячаў, якія памерлі і пахаваныя ў Польшчы, гаворыць сябра Управы партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Дудкін:

– Важна тое, што стан нашых могілак – гэта стан душы беларускага народу, беларускай нацыі. Акрамя таго, што мы прыходзім на экскурсіі, ставім і запальваем знічы, іх варта таксама і прыбіраць. Сёння мы не можам зрабіць гэта ў Беларусі, але мы можам паклапаціцца пра членаў нашай вялікай сям’і – беларускай нацыі, тут на эміграцыі.

Па словах Яўгена Дудкіна, прыбралі таксама магілку прадзеда Паўла Севярынца. Паклалі кветкі і запалілі знічы на ўжо прыбранай кімсьці магіле нашага героя генерала Булак-Булаховіча. На помніках замацавалі бел-чырвона-белыя стужкі. Зараз восень і падае лісце. Трэба будзе яшчэ не адзін раз наведаць могілкі, каб трымаць у парадку месцы пахавання нашых продкаў.

Пахаванне продка Паўла Севярынца. Фота: Yauheni Dudkin

Беларускае Радыё Рацыя