Сябры партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прынялі ўдзел у мерапрыемстве з нагоды 80-годдзя Варшаўскага паўстання. Беларусы ўсклалі кветкі, згадалі герояў тых падзей, у тым ліку і беларусаў.
Для нас важна было быць у такі момант побач з палякамі, кажа кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Па першае, мы побач з палякамі, якія прынялі нас пасля падзей 2020 года. Такім чынам мы выказваем салідарнасць з імі, з іх народам, які перажыў нямецкую акупацыю. Па другое, беручы ўдзел у гэтым мерапрыемстве мы аналізуем падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020, калі беларускі народ без зброі апынуўся супраць міліцыі і вайскоўцаў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Яўгена Дудкіна, было вельмі шмат людзей. Было бачна, што тут яны па волі сэрца, а не па разнарадцы, як гэта бывае ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя