Выступы беларускіх народных калектываў і дабрачынны аўкцыён – гэта толькі частка таго, што адбудзецца падчас “Сямейнага пікніка вёскі Скраблякі”, што ў Гарадоцкай гміне.

Кажа ініцыятар і суарганізатар мерапрыемства музыка Марыюш Харужы:
– У бліжэйшую суботу свята Скраблякоў. Частка мерапрыемства пройдзе ў царкве, а ад 16-й гадзіны свята будзе праходзіць у цэнтры Скраблякоў, дзе адбудзецца канцэрт ды іншыя мерапрыемствы.
Сямейны пікнік у Скрабляках з’яўляецца грамадскай ініцыятывай. Яго ладзіць музыка Марыюш Харужы супольна з салэцкай радай і жыхарамі вёскі Скраблякі. Арганізатары запрашаюць далучацца да мерапрыемства.
Пачатак фэсту а 16-й гадзіне ўжо ў бліжэйшую суботу 13-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя