BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Бесараб: Трэба рыхтавацца да таго, што кляшчы будуць актыўнымі круглы год

У Польшчы — і асабліва на Падляшшы — фіксуецца рэкордны рост выпадкаў кляшчовага энцэфаліту. У 2024 годзе было зафіксавана амаль 800 выпадкаў гэтай небяспечнай віруснай хваробы.

Эксперты адзначаюць, што цёплыя зімы і працяглы перыяд актыўнасці клешчоў — адна з галоўных прычын. Акрамя энцэфаліту, кляшчы пераносяць таксама барэліёз, бабэзіёз ды іншыя інфекцыі.

Ці сапраўды кляшчы сталі актыўныя нават зімой, і што можна зрабіць, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх?

Пра гэта і іншае мы паразмаўлялі з Госцем Рацыі — хімікам і папулярызатарам навукі Сяргеем Бесарабам, які падзяліўся сваімі назіраннямі і практычнымі парадамі.

РР: Як бы вы сёння ахарактарызавалі сітуацыю з кляшчамі ў рэгіёне Падляшша і агулам па Польшчы?

Сяргей Бесараб: Я хімік-фармацэўт і ў мяне біялагічная бяспека – адна з раздзелаў спецыялізацыі. Пра абарону ад кляшчоў. Тут, у Польшчы, як і ў Беларусі, дамінуюць у асноўным так званы іксодавыя кляшчы. То бок, гэта звычайны клешч, ці сабачы, і клешч лугавы. Пачалі яшчэ праяўляцца такія цікавыя кляшчы, якіх пераносяць птушкі, гэта клешч Hyalomma, ён пераносіцца птушкамі і можа ў сабе несці вірус ліхаманкі Конга. Гэты клешч вядомы для тых, хто жыў у Грузіі. Яны напэўна ведаюць, што там шмат увагі надаецца гэтаму кляшчу. Пачынае ён з’яўляцца ў Польшчы, і гэта тэндэнцыя вельмі непрыемная.

Для нас самы небяспечны гэта, канешне, звычайны, або сабачы клешч, таму што ён прыносіць барэліёз і энцэфаліт. Ён часцей за ўсё сустракаецца. Калі паглядзець па Варшаве, калі прааналізавалі захворванні, то атрымалася, што каля 17% гэтых сабачых кляшчоў неслі ў сабе бараліёз. Лугавы клешч нясе ў сабе такое захворванне як бабэзіёз. 70% гэтых кляшчоў неслі ў сябе таксама трыкеткі. Гэта таксама вельмі непрыемнае захворванне, не чым яно не лепшае за барэліёз. Значыць, сабачы клешч – гэта для людзей шкодны, а лугавы – шкодны для хатніх жывёл, для катоў і сабак.

У Польшчы людзі любяць вадзіць хатніх гадаванцаў на вуліцу, гэта, канешне, вялізная небяспека. Трэба быць вельмі ўважлівым. Датычна таго, дзе гэта ўсё распаўсюджана, то вельмі моцна залежыць па рэгіёна. Усход Польшчы – гэта максімальна складаны рэгіён, максімальная колькасць кляшчоў зарэгістравана на Падляшшы. Тут гэта звязана, у першую чаргу, блізкасцю да лясных масіваў. Я бачыў статыстыку па вайскоўцам. Менавіта на Падляшшы абсалютны максімум для Польшчы ўкусаў кляшчамі вайскоўцаў. І ў маім любімым Эльблонгу таксама шмат кляшчоў. Два такіх ваяводствы – гэта Падляшскае і Вармінска-Мазурскае. Яны выпадаюць як анамалія па колькасці ўкусаў. Усе астатнія прыкладна роўныя.

Польская мапа выпадкаў укусу кляшчоў – Mapa Kleszczy.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Рацыя Рацыя

Фота Сергея Бесараба, адкрытых крыніц і Mapa Kleszczy.