Маламаёмасным беларусам Варшавы можна звяртацца па дапамогу ў афармленні дакументаў на міжнародную абарону у Беларускі Моладзевы Хаб на Канстытуцыі, 6. Там вам дапамогуць сабраць патрэбную тэчку дакументаў для падачы і напішуць заяву.

Дапамогуць разабрацца таксама і ў іншых сітуацыях, гаворыць валанцёр Сяргей Сабалеўскі, які бескаштоўна гэта ўсё робіць:
-Дапамога ў легалізацыі, у перакладах, для асобаў, якія прыязджаюць з Украіны, з Беларусі, для ўсіх, хто да нас звяртаецца і каму патрэбная дапамога. І гэтую дапамогу мы аказваем абсалютна бясплатна. Бо на сённяшні дзень не ўсе беларусы могуць плаціць тысячу злотых фірмам, якія бяруць на сябе абавязацельствы па афармленні, дапамозе. Ёсць маламаёмасныя людзі, якія не могуць заплаціць такія грошы, шматдзетныя сем’і.
Паводле Сяргея Сабалеўскага, прыём грамадзян адбываецца кожны аўторак і чацвер з 14.00 да 18.00. Дапамога аказваецца не толькі беларусам, а і ўкраінцам таксама.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






