Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN у Варшаве зрабіў важны крок для беларускай супольнасці, вярнуўшы аўдыёгід на беларускай мове.

Гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы грантавай праграмы ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры. Праект быў рэалізаваны з удзелам перакладчыка, пісьменніка і даследчыка беларускай гісторыі Сяргея Шупы, які стаў «голасам» аўдыёгіда:
– У гэтым музеі прадстаўлена гісторыя яўрэяў не толькі Польшчы сённяшняй, але гістарычнай, на ўсім працягу гісторыі, часам і ўсе беларускія землі. І таму гісторыя тых стагоддзяў, гісторыі беларускіх яўрэяў таксама ў гэтым музеі адлюстраваная. Мноства беларусаў цяпер у Польшчы ёсць, і ў Варшаве ў тым ліку. Гэта беларусы, якія ходзяць у музеі, цікавяцца гісторыяй. І прыходзячы ў гэты музей, будуць мець такую нагоду, аўдыёгід, які робіць гэты музей яшчэ больш беларускім.
Па словах Сяргея Шупы, вяртанне беларускамоўнага аўдыёгіда ў Музей POLIN стала магчымым пасля разрыву супрацы з беларускай амбасадай, якая фінансавала папярэдні праект. Музей POLIN працягвае пашыраць магчымасці для беларусаў, ствараючы прастору памяці, якая аб’ядноўвае беларускую, польскую і яўрэйскую спадчыну.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Беларуская Рада культуры






