BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяржук Доўгушаў калядуе ў Варшаве

Беларускі музыка і этнограф Сяржук Доўгушаў і мужчынскі гурт Kasary пакалядуюць у Варшаве для жадаючых 12 і 14 студзеня.

«Падрыхтавацца да нашага візіту вельмі проста» – распавядае Сяржук.

– Па-першае трэба падрыхтавацца: вельмі чакаць, вельмі хацець, падрыхтаваць дары для каляднікаў. Гэта можа быць штосьці са стала, гэта можа быць грашовая падзяка. Трэба сабраць сяброў, гасцей. Мы калі калядуем, нядаўна былі на Падляшшы, прыходзілі ў хаты бачым сем’і, якія сядзяць за сталом і святкуюць. Мы да іх прыходзім, хтосьці не чакае, хтосьці чакаў. Мы з імі раздзяляем гэтае свята.

Таксама важна запоўніць заяўку, якая размешчаная ў сацыяльных сетках гурта Kasary.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя