
Падчас Вялікай Каляднай Сустрэчы ў Варшаве, арганізаванай Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой, атрымалася сабраць каля 6 000 еўра: 4 000 – падчас аўкцыёну і яшчэ 2 000 – дзякуючы данатам гасцей. Цяпер гэтыя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку сем’яў палітвязняў і рэпрэсаваным дзеячам культуры.
Актыўным удзельнікам сустрэчы стаў “Дом Творцаў”. Пра работы, прадстаўленыя на імпрэзе і аўкцыёне, распавёў кіраўнік арт-рэзідэнцыі Сяржук Доўгушаў:
– Тут ёсць карціна прысвечаная Марыі Калеснікавай. Аўтарка пад псеўданімам, бо яна знаходзіцца ў Беларусі. Таксама ёсць карціна Міхася Чыпоўскага і Вольгі Шніп. Карціна без назвы пра бел-чырвона-белыя дворыкі. Таксама я выставіў свой асабісты лот – гэта ўсе спеўнікі, якія выдаваліся за ўвесь час і калядная кніжка пра забароненага Дзеда Мароза.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таксама на імпрэзе Сяржук Доўгушаў зладзіў каляднае шоў.
Беларускае Радыё Рацыя






