Польскі ўрад запускае праграму падтрымкі для прадпрымальнікаў з шасці гмінаў, што мяжуюць з Беларуссю і пакутуюць ад складанага геапалітычнага становішча.

Падчас прэс-канферэнцыі каля Беловежы міністарка фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэльчыньска-Налэнч падкрэсліла:
-Паўгода таму на спатканні ў Белавежы вырашылі мы з панам маршалкам, з панам ваяводам, што будзем падтрымліваць, што будзе адмысловая праграма падтрымкі прыгранічных гмін. Гэтыя гміны патрабуюць салідарнай падтрымкі ўсёй Польшчы.
Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым назваў праграму часткай шырэйшай палітыкі падтрымкі рэгіёнаў побач з Беларуссю.
Такім чынам, з сярэдзіны ліпеня стартуе падача заявак на беспрацэдэнтныя крэдыты да 1 мільёна злотых, з магчымасцю спісання да 30% пазыкі. На праграму выдзелена 30 мільёнаў злотых, з магчымасцю павелічэння сумы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






