
Бесперапынна 25 гадоў з 1998 па сённяшні дзень з’яўляецца дзеячам самаўрадаў на Падляшшы. Пяць разоў запар абіраўся гарадскім радным горада Беластока, а апошнія пяць гадоў радным сойміку Падляшскага ваяводства.
Славамір Назарук, будучы гарадскім і ваяводскім радцам, клапаціўся пра справы праваслаўных вернікаў і нацыянальных меншасцяў, бо быў іх прадстаўніком.
З нагоды 25-годдзя працы Славаміра Назарука наша радыё спытала, што за гэты час удалося зрабіць.
РР: Дзе лепш працавалася радным, у горадзе ці ў ваяводстве?
– Я заўсёды быў чалавекам стваральнай працы – школы, дарогі, ходнікі. Іншыя такія справы, таму тут было больш эфектаў, якія былі бачныя людзям. Большыя абшары, таму іншая спецыфіка. Цэлае ваяводства, таму чалавек не можа закрывацца толькі на Беласток. Нашы людзі таксама жывуць па-за Беластокам, у такіх гмінах, як Гарадок, Міхалова, Нараў, Кляшчэлі.
Я балатаваўся ад Беластоцкай акругі, таму трэба думаць пра сваіх выбаршчыкаў. Але нашы людзі таксама жывуць у іншых гмінах, таму стараўся спалучыць гэтыя справы. Самай найважнейшай, апошняй справай з’яўляецца Цэнтр беларускай культуры, які з’явіўся восенню напрыканцы мінулага года. Гэта вельмі важная справа.
У нас шмат беларускіх фондаў, арганізацый, а таксама іншых меншасцяў. Вельмі важна, што гэта будзе культурніцкая ўстанова ваяводства, гэта ўжо іншы ўзровень. Гэта будзе ўстанова Падляшскага ваяводства, гэта будзе іншы ўзровень дзейнасці.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гэта далёка не ўсе справы, якімі займаўся Славамір Назарук у гарадскім і ваяводскім самаўрадах. Шмат чаго яшчэ трэба і варта зрабіць для людзей ды рэгіёну Падляшша, у тым ліку для беларускай меншасці.
Бліжэйшыя выбары ў мясцовыя самаўрады – у ваяводскі соймік, рады гарадоў, паветаў і гмінаў, выбары прэзідэнтаў і бургамістраў гарадоў ды войтаў гмінаў прызначаныя на 7-га красавіка сёлета.
Беларускае Радыё Рацыя






