BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Славамір Нітрас: Адпачываць ля мяжы на Падляшшы – бяспечна

У Белавежы адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам міністра спорта і турызму Славаміра Нітраса.

Міністр ад імя Ўрада анансаваў спецыяльную Праграму турыстычнай папулярызацыі Падляшша і запэўніў у бяспечным летнім адпачынку ў Белавежы і ваколіцах:

-Мы ведаем пра канфлікт на мяжы, і я хачу вам усім сказаць, што тая буферная зона на мяжы, якая была створана, была, па-першае, створаная ў мінімальна магчымым аб’ёме. Гэта не тая зона, якую мы ведалі летась, якая цягнулася на кіламетры ўглыб. Гэта зона большасці, абмежаваная 250 метрамі, набліжацца да якой мы не раім, але гэтая зона створана для забеспячэння бяспекі каля лесу.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі падкрэсліў важнасць распрацоўкі Праграмы ў шчыльнай супрацы мясцовых уладаў, самакіравання і прадпрымальнікаў у сферы турызму Падляшша:

– Па-першае, мы абяцалі дыялог з прадстаўнікамі мясцовай улады, прадпрымальнікамі, навукоўцамі, і гэты дыялог адбыўся. Тады мы як урад абяцалі, што ахоўная паласа будзе 200 метраў, пра што казаў міністар і дзяржава. Гэта вельмі важна. Гэтую паласу мы намалявалі, і міністр унутраных спраў аб’явіць гэта ў пастанове. Мы таксама гэта зрабілі, каб выратаваць гэты сезон, каб турыстычная галіна і ўсе прадпрымальнікі, якія жывуць на Падляшшы, маглі працаваць.

У межах дзяржаўнай Праграмы турыстычнай папулярызацыі Падляшша мясцовыя ўлады і турыстычныя арганізацыі атрымаюць сродкі на адпаведную дзейнасць да канца 2024 года.

Беларускае Радыё Рацыя