
«Мы бачым» – публіцыстыка або паглыбленае інтэрв’ю – пра набалелыя праблемы грамадства ў Беларусі і на Падляшшы. Слухайце кожны панядзелак і сераду ў 14.10. Паўторы праграмаў увечары ў 21:30 (дваццаць адну трыццаць) і наступнага дня ў 09.30. Паводле беларускага часу на дзве гадзіны пазней.
«Месца для прэсы» – інфармацыйна-аналітычная праграма Улада Грынеўскага кожны чацвер у 14:10. Паўтор праграмы ў 20.30 а таксама ў пятніцу ў 09.30. Паводле беларускага часу на дзве гадзіны пазней.
«Краязнаўчы слоўнік» – праграма Уршулі Шубзды і Янкі Морданя.
Пра нашы краязнаўчыя вандраванні па Падляшшы, Бельшчыне, Беласточчыне і Сакольшчыне распавядаем кожную нядзелю ў 18.45. на хвалях Беларускага Радыё «Рацыя». Паводле беларускага часу на дзве гадзіны пазней. Праграма не паўтараецца, так што лавіце момант.
«Крыначка» – праваслаўная рэлігійная перадача на Беларускім Радыё Рацыя. Слухайце кожную нядзелю ў 07:05 і ў 17:05 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней. Запрашае айцец Георгі Рой.
«Беласточчына малая бацькаўшчына» – інфармацыйна-публіцыстычная праграма пра жыццё, лёс, а таксама гісторыю Беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Гэта шэраг інтэрв“ю і рэпартажаў, які для Беларускага Радыё Рацыя быў адмыслова праведзены ў рамках праекта «Беларусы ХХІ стагоддзя». Праграму толькі можна праслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя ў нашых падкастах.
«Кракатук» – Музычную культуру Беларусі даследуе Віктар Сямашка.
Падлучайцеся ў суботу аб 11:05. Або слухайце паўтор у нядзелю а 14:05.
Паводле беларускага часу – плюс дзве гадзіны.
«Кракатук» – Беларуская музыка ўсіх часоў і стыляў.
Рэпартаж на Беларускім Радыё Рацыя.Лёсавызначыльныя падзеі, а таксама людзі апісаныя нашымі карэспандэнтамі. Слухайце ў аўторак у 14:10. Праграма паўтараецца вечарам у 20.30, а таксама наступным днём у 09.30. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
«Вясна» – праваабарончая перадача на Беларускім Радыё Рацыя. Гучыць кожную суботу ў 06.00. Паўторы перадач у нядзелю ў 11.05. Паводле беларускага часу на дзве гадзіны пазней.
«Паэтычныя роздумы» – літаратурная праграма Андрэя Сцепанюка. А ў ёй паэзія, проза і аўтарская песня. Вершы чытае Міхал Андрасюк. Слухайце кожную суботу ў 16.05. Праграма паўтараецца ў нядзелю ў 15.05. Паводле беларускага часу на дзве гадзіны пазней.
«Праз украінскую прызму» – публіцыстычная праграма Уладзіміра Лапцэвіча. Погляд і аналіз. Гарачыя падзеі макрарэгіёна – бачанае з боку ўкраінскіх аналітыкаў. Праграма гучыць кожную пятніцу ў 14:10 і 20:30. Паводле беларускага часу на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






